Адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі, вярнуліся 100 украінскіх байцоў
Вяртанне на радзіму
Паміж Украінай і Расіяй адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі, на радзіму вярнуліся 100 украінскіх байцоў. Большасць з іх — абаронцы Марыупаля. Пра гэта паведамляе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
"Усе — нашы, усе — зноў на роднай зямлі. Працуем па кожным і кожнай, і не спынімся, пакуль усіх не вернем!", — заяўляе Зяленскі.
Папярэдні абмен ваеннапалоннымі адбыўся ў канцы студзеня.
t.me/V_Zelenskiy_official/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.