Беларускі "Еўрагандаль" злавілі на нядобрасумленнай канкурэнцыі
На "Еўрагандаль" паскардзіліся ў ЕЭК праз сланечнікавы алей
Кампанія "Еўрагандаль", якая валодае крамамі "Еўраопт", атрымала папярэджанне ад Еўразійскай эканамічнай камісіі. Беларускую кампанію, а таксама яе расійскага партнёра "Тлушчавы камбінат" западозрылі ў нядобрасумленнай канкурэнцыі. Гаворка ідзе пра вытворчасць сланечнікавага алею.
Некалькі расійскіх вытворцаў звярнуліся са скаргай у ЕЭК. У скарзе гаварылася, што "Еўрагандаль" і яго расійскі партнёр прапаноўвалі сланечнікавы алей пад маркай "Almaro". Этыкетка гэтага алею паўтарала дызайн этыкеткі алею "Altero", назвы таксама сугучныя. Вытворцы гэтага алею і напісалі скаргу ў ЕЭК. У камісіі заяўнікаў падтрымалі. "Еўрагандалю" і яго расійскаму партнёру вынеслі папярэджанне.
"Ва ўстаноўленыя тэрміны кампаніі спынілі вытворчасць і рэалізацыю масла "Аlmaro", — расказалі ў ЕЭК. З улікам таго, што праблема вырашылася, ЕЭК спыніла далейшы разгляд заявы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.