Памерла балерына, народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская
Людміла Бржазоўская
Памерла балерына, народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская. Ёй было 77 гадоў.
На сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Бржазоўская выступала ў пастаноўках "Кармэн", "Спартак", "Карміна Бурана". "Ёй апладзіравала публіка практычна ўсяго свету, яе талентам захапляліся, яе абагаўлялі", — піша ў некралогу Вялікі тэатр Беларусі.
Людміла Бржазоўская — ўраджэнка Мінска. Званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала, калі ёй было 29 гадоў.
t.me/bolshoibelarus/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.