У Беларусі ў мінулым годзе 106 кіроўцаў пакінулі пацярпелых на месцы ДТЗ

На месцы аварыі

На месцы аварыі / pixabay.com

У мінулым годзе 106 кіроўцаў з'ехалі з месца ДТЗ з пацярпелымі, не аказаўшы ім дапамогу і не дачакаўшыся ДАІ. Пра гэта распавялі ў МУС краіны. У гэтых здарэннях загінуў 21 чалавек і 87 атрымалі траўмы. У 13 выпадках кіроўцы былі ў стане ап'янення.

Часцей за ўсё ўдзельнікі аварыі пакідалі месца ДТЗ пасля наезду на пешаходаў у цёмны час сутак. Яны меркавалі, што іх не знойдуць. Але ў ДАІ гавораць, што практычна ва ўсіх выпадках парушальнікі былі ўстаноўлены. Пры гэтым пакіданне месца здарэння стала абцяжваючай акалічнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі