У Смалявічах эвакуявалі навучэнцаў школы
Дзеці вяртаюцца ў школу пасля ліквідацыі прычыны задымлення
У сераду ў Смалявічах эвакуявалі навучэнцаў сярэдняй школы № 2. Прычынай стала задымленне ў будынку.
Як паведамляе прэс-служба МНС, яшчэ да прыезду ратавальнікаў з будынка вывелі 77 чалавек, у тым ліку 65 навучэнцаў. Задымленне адбылося ў паддашкавым памяшканні. Тленне ліквідавалі. Чаму яно ўзнікла, высвятляецца.
Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў.
t.me/mchs112by/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.