Ва Украіны сапраўды заканчваюцца боепрыпасы для СПА — Financial Times
МіГ-29 для ўзмацнення ўкраінскай СПА / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Ва Украіны сапраўды заканчваюцца боепрыпасы для супрацьпаветранай абароны, піша Financial Times са спасылкай на свае "еўрапейскія" крыніцы. Гэтая праблема будзе галоўнай тэмай бліжэйшай нарады саюзнікаў Украіны ў Рамштайне. Папаўненне запасаў згаданых боепрыпасаў важна не толькі для абароны аб'ектаў у тыле ад расійскіх атак, але і для поспеху анансаванага контрнаступу ўкраінскага войска.
Выданне нагадвае, што пра хуткае заканчэнне боепрыпасаў для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны згадвалася ў дакументах Пентагона, якія трапілі ў сацсеткі. Гэтую праблему ўлады Украіны прызнавалі толькі неафіцыйна.
Адзначаецца, што калі боепрыпасы да сістэм СПА малога радыусу дзеяння сапраўды скончацца, "наступствы для Украіны будуць страшныя" — расійскія самалёты змогуць залятаць на ўкраінскую тэрыторыю і скідаць некіраваныя бомбы.
Нядаўняя перадача Украіне знішчальнікаў МіГ-29 была зроблена найперш для ўзмацнення ўкраінскай СПА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.